У Вялікабрытаніі сёння пахавалі Барыса Беразоўскага
Расійскага алігарха пахавалі на могілках Бруквуд у англійскім графстве Сурэй. Журналістаў на тэрыторыю могілак не пусцілі.
Спачатку пахаванне Барыса Беразоўскага было запланаванае на 6 траўня, але яго сям'я змяніла дату, каб пазбегнуць асвятлення жалобнай цырымоніі ў СМІ.
Нагадаем, цела расійскага алігарха яго ахоўнік знайшоў 23 сакавіка ў ваннай у яго доме ў англійскім графстве Беркшыр. Паводле дадзеных эксперта, прычынай смерці Барыса Беразоўскага магло стаць павешанне. Цяпер праводзіцца расследаванне.
Forbes: Беразоўскі пабудаваў сабе рэзідэнцыю пад Радашковічамі ў Беларусі
Барыс Беразоўскі два гады нелегальна жыў у Беларусі?
Фота — AFP, ria.ru