У выходныя ў Беларусі чакаецца спякотнае надвор'е
Спякотнае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выходныя дні.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтру Вольга Фядотава:
"У выходныя дні на тэрыторыю Беларусі памкнецца спякотнае паветра з Міжземнамор'я і істотна пацяплее. Кароткачасовыя дажджы найбольш верагодныя ў паўночна-заходніх рэгіёнах краіны. Месцамі магчымыя навальніцы.
А пераважаючая тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 12 да 20 градусаў цяпла. У дзённыя часы ў суботу 23-29 градусаў, на тэрыторыі Брэсцкай вобласці - да 30-32.
А ў нядзелю ад 27 да 33 з плюсам".