У Жодзіне ў актывіста БХД адбыўся ператрус
У Жодзіне ў кватэры актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская дэмакратыя" Юрыя Жылко міліцыя правяла ператрус. У кватэры цяпер пражывае моладзевы актывіст Павел Красоўскі.
Як паведаміў БелаПАН, супрацоўнікі міліцыі заявілі, што шукаюць наркотыкі і зброю. Міліцыянты канфіскавалі літаратуру хрысціянскай, экалагічнай і грамадскай тэматыкі, буклеты ды іншыя матэрыялы БХД, дыскі з фільмам Юрыя Хашчавацкага "Плошча".
Сустаршыня аргакамітэту па стварэнні БХД Аляксей Шэін у каментары Еўрарадыё адзначыў, што ператрус можа мець дзве прычыны.
Шэін: “Можа быць, гэта звязана з той асобай, у якой адбываецца ператрус. Павел Красоўскі — ён з'яўляецца сябрам "Маладога Фронту" і чалавекам дастаткова актыўным. Быў калісьці арыштаваны ў Віцебску, сядзеў у СІЗА”.
Другой верагоднай прычынай ператрусу Аляксей Шэін лічыць пераслед актывістаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Нагадаем, што нядаўна партыя рабіла спробу зарэгістравацца, але безвынікова.