U2 усталявалі новы рэкорд

Гурт U2 усталяваў новы рэкорд наведвальнасці канцэртаў на тэрыторыі ЗША. Як паведамляе Billboard, шоў квартэта на стадыёне Rose Bowl у Пасадэне, што адбылося 25-га кастрычніка і транслявалася на YouTube, наведала 97 тысяч чалавек.

Цікава, што U2 з’яўляюцца рэкандсменамі ў ЗША па збору публікі на свае канцэрты. Так у 1987 годзе на стадыёне імя Кэнэдзі ў Філадэльфіі ў падтрымку альбома "Joshua Tree" каманда Бона сабрала 86 тысяч чалавек, а напрыканцы верасня бягучага года на стадыёне ў Мэрылэндзе U2 выступілі перад 85-тысячнай аўдыторыяй.

Што тычыцца рэкордаў па зборам, дык тут канцэрт U2 у Пасадэне займае толькі другое месца. На ім гурт зарабіў 9,9 мільёнаў долараў. Першае месца па-ранейшаму ўтрымлівае канцэрт трох ценароў Лучана Павароці, Пласіда Дамінга, Хасэ Карэраса на стадыёне Giants Stadium у Н’ю-Джэрсі ад 20 ліпеня 1996 года. Гэтае мерапрыемства, якое наведала 58 тысяч гледачоў, прынесла арганізатарам амаль 13, 5 мільёнаў долараў.

Фота: www.ewallpapers.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі