Удзельніца конкурсу прыгажосці ўпала ў басейн падчас дэфіле (відэа)
Удзельніца конкурсу прыгажосці “Міс Іспанія” ўпала ў басейн падчас дэфіле. У конкурсе ўдзельнічалі выключна студэнткі. Пілар Марго паслізнулася ў самы адказны для яе момант. Пасля таго, як ёй дапамаглі выбрацца з басейна, дзяўчына нейкі час адыходзіла ад шокавага стану. А пасля супакоілася і вырашыла яшчэ крыху паплаваць.