У Польшчы ўгналі савецкі танк, які стаяў каля пункту металалому

Танк Т-55, які стаяў у Прушкаве

Танк Т-55, які стаяў у Прушкаве / Google Maps

У польскім Прушкаве, непадалёк ад Варшавы, невядомыя скралі танк Т-55. Баявая машына стаялаў на вуліцы каля пункта прыёму металалому, паведамляе Tvn24.

Знік танк пры нявысветленых абставінах 8 сакавіка. Але пра яго знікненне ў мясцовую паліцыю паведамілі толькі праз некалькі дзён — 11 сакавіка.

Савецкі танк Т-55 важыць 36,5 т. Ён быў на ўзбраенні Савецкай Арміі ўз 1958 года і выпускаўся чатыры гады. У 1962 годзе з'явілася яго мадэрнізаваная версія Т-55А. У гэтым варыянце былі зробленыя ў тым ліку супрацьрадыяцыйныя накладкі для абароны экіпажа ад пранікальнай радыяцыі.

Абедзве версіі танка вырабляліся ў былых рэспубліках СССР, былой Чэхаславакіі, Польшчы і Кітаі. Агулам у свеце было выпушчана больш за 95 тысяч танкаў серыі Т-54/Т-55. Доўгі час Т-55 лічыўся адным з лепшых у сваім класе: у 1980-х яго выкарыстоўвалі ўзброеныя сілы 38 краін. У Польшчы з узбраення танк быў зняты ў 2002 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі