Удзельніка “Еўрабачання-2010” ад Беларусі абярэ адмысловая фокус-група
Як даведалася Еўрарадыё, сёлета народнага галасавання не будзе, а ў Осла наш артыст выступіць без папярэдніх прома-тураў У адрозненне ад мінулагодніх адбораў, якія суправаджаліся правядзеннем песеннага конкурсу “Еўрафэст”, глядацкага галасавання і маштабных прома-тураў, сёлета выбар прадстаўніка ад Беларусі адбудзецца па спрошчанай схеме. Як распавяла Еўрарадыё прэс-сакратар Белтэлерадыкампаніі Святлана Краскоўская-Смалонская, разглядаць заяўкі і выбіраць выканаўцу будзе адмысловая фокус-група.
Святлана Краскоўская-Смалонская: “У гэтым годзе ўсё дастаткова празрыста, дынамічна і адкрыта. То бок будзе праведзены адбор выканаўцы адмыслова створанай фокус-групай і далей будзе абраны афіцыйны прадстаўнік на конкурсе, які будзе выступаць у першым паўфінале. Маштабных прома-тураў не будзе”.
Фокус-групу створаць з прадстаўнікоў розных беларускіх тэлеканалаў: АНТ, СТБ, ЛАД і ўласна БТ.
Прыём заявак на ўдзел у конкурсе завяршаецца 15 лютага. Аднак журы разгледзіць песні нават калі яны прыйдуць крыху пазней.
Святлана Краскоўская-Смалонская: “Звычайна самы вялікі аб’ём заявак прыпадае на апошнія дні, калі не на самы апошні дзень. Прычым заяўкі прымаюцца па паштовым штэмпелі, то бок калі пакет дакументаў прыйдзе да нас не 15-га, а пазней, а на канверце будзе стаць 15-е чысло, то, вядома, мы абавязаныя і прымем гэтую заяўку для разгледжання”.
Такім чынам, імя артыста, які ў гэтым годзе прадставіць Беларусь на еўрапейскай музычнай арэне, стане вядомым бліжэй да сакавіка.
Нагадаем, пасля мінулагодняга скандальна-няўдалага ўдзелу Беларусі ў “Еўрабачанні” на вышэйшым узроўні было вырашана перадаць падрыхтоўку да конкурсу тэлеканалу АНТ. Быў створаны адмысловы забаўляльны тэлепраект “Музычны суд”, падчас якога з дапамогай журы і глядацкага галасавання адбіраліся вартыя конкурсу песні.
Аднак у снежні мінулага года тэлеканалу АНТ адмовілі ў членстве ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе, чым, адпаведна, пазбавілі права на падрыхтоўку да “Еўрабачання”. Белтэлерадыёкампаніі, такім чынам, быў вернуты статус афіцыйнага арганізатара адбору да конкурсу. Менавіта Першы тэлеканал сёлета будзе весці прамую трансляцыю з Осла.
Як высветліла Еўрарадыё, не ўсе ахвотныя ўзяць удзел у “Еўрабачанні” ведаюць пра прыём заявак Белтэлерадыёкампаніяй. Удзельнік гурта “Тяни-Толкай” Павал Клышэўскі, песня якога ўдзельнічала ў “Музычным судзе” і прэтэндавала на ўдзел у конкурсе, упершыню ад Еўрарадыё пачуў пра прыём заявак Белтэлерадыёкампаніяй:
Павал Клышэўскі: “Ой, а я нават і не ведаў! Гэта другі конкурс ужо, так? То бок, можна гэтую песню падаць Белтэлерадыёкампаніі, так? Хм, дзякуй за інфармацыю, можа быць і падам (смяецца)”.
Практычна штогадовы прэтэндэнт на ўдзел у “Еўрабачанні” гурт Dali, які спрабаваў патрапіць на конкурс нават праз адбор у суседняй Польшчы, сёлета ад сваёй ідэі адмовіўся:
Гурт Dali: “Неяк мы не думалі пра гэта на гэты раз. Не, не будзем!”
“Litesound” — гурт, які неаднаразова прэтэндаваў на перамогу ў нацыянальным адборы на “Еўрабачанне”, сёлета браў удзел у “Музычным судзе” з песняй вядомага кампазітара Валерыя Галаўко. Паводле лідэра гурта Змітра Кіна, кампазітар адправіў заяўку на ўдзел песні ў конкурсе:
Зміцер Кін: “Па ініцыятыве Валерыя Галаўко была пададзеная заяўка на ўдзел яго песні ў нашым выкананні”.
Усенародны любімец Аляксандр Саладуха падаваць заяўку на ўдзел у “Еўрабачанні” не збіраецца, маўляў, і так спраў мора:
Аляксандр Саладуха: “Пажывём-пабачым. Пакуль не. У мяне сваіх мора спраў, планаў і так далей”.
Нагадаем, беларускі ўдзельнік выступіць 25-га траўня ў першым паўфінале “Еўрабачання”.