Удзельніка Плошчы адлічылі за "непаспяховасць"

19 снежня Алесь у адной калоне з экс-кандыдатам у прэзідэнты ішоў на Кастрычніцкую плошчу, быў сведкам збівання Някляева і падзеяў на плошчы Незалежнасці.

Як удзельніка Плошчы яго двойчы выклікалі ў міліцыю. Дэкан факультэта сказаў, што за палітыку адлічваць не будзе, аднак знайшлася іншая нагода — няздача сесіі. З пяці іспытаў першыя тры Алесь здаў. Завалілі на апошніх, пераздачу якіх нават камісія не прыняла.

Аляксандр Лукашоў ужо атрымаў выклік з Польшчы на ўдзел у праграме Каліноўскага. Малады чалавек хоча змяніць абраную ў Беларусі спецыяльнасць на іншую — журналістыку, піша "Наша Ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі