УЕФА на 2 гады адхіліў ад еўракубкаў "Манчэстар Сіці"

УЕФА на 2 гады адхіліў ад еўракубкаў "Манчэстар Сіці"

УЕФА на 2 гады адхіліў ад еўракубкаў "Манчэстар Сіці", дзейнага чэмпіёна англійскай прэм'ер-лігі. Суперклуб пакараны за парушэнне правіл ліцэнзавання і фінансавага fair play. Было выяўлена, што ў справаздачах 2012 і 2016 гадоў завышаныя спонсарскія прыбыткі. Таксама выпісаны штраф на 30 мільёнаў еўра. На рашэнне паўплывала адмова "МанСіці" ад супрацоўніцтва з судовай палатай структуры УЕФА.

Англійскі клуб збіраецца абскардзіць адхіленне ад еўракубкаў у Спартыўным арбітражным судзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі