УЕФА прыгразіла дыскваліфікаваць зборныя Англіі і Расіі

УЕФА прыгразіла дыскваліфікаваць зборныя Англіі і Расіі

Выканкам Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) прыгразіў дыскваліфікаваць зборныя Англіі і Расіі, калі падчас чэмпіянату Еўропы адбудуцца далейшыя беспарадкі, у якіх прымуць удзел фанаты з гэтых краінаў.

У заяве УЕФА гаворыцца, што арганізацыя заклікае футбольныя асацыяцыі абедзвюх краінаў звярнуцца да сваіх заўзятараў, каб тыя паводзілі сябе адказна і паважліва.

Нагодай для гэтай заявы сталі падзеі 11 чэрвеня ў Марсэлі, падчас якіх пацярпелі каля 30 чалавек. Таксама былі нанесеныя вялікія матэрыяльныя страты.

УЕФА 12 чэрвеня пачаў дысцыплінарную справа супраць Расійскага футбольнага саюза. Расійскіх заўзятараў вінавацяць у праявах расізму, выкарыстанні піратэхнікі і беспарадках на трыбунах.

Рашэнне пра магчымыя санкцыі прыме кантрольны, этычны і дысцыплінарны камітэт УЕФА ў аўторак, 14 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі