УЕФА: Роберт Левандоўскі — найлепшы гулец сезону
Нападаючы мюнхенскай "Баварыі" і зборнай Польшчы Роберт Левандоўскі — найлепшы гулец сезону па версіі УЕФА. Пра гэта стала вядома 1 кастрычніка. Іншымі прэтэндэнтамі былі брамнік Мануэль Ноер з той жа "Баварыі" і паўабаронца "Манчэстар Сіці Кевін Дэ Брэйнэ.
32-гадовы Левандоўскі ў сезоне 2019/2020 гадоў, які зацягнуўся з-за распаўсюду каранавіруса, у 47 матчах за "Баварыю" забіў 55 галоў. Яго каманда не толькі стала чэмпіёнам Германіі, але і выйграла Лігу чэмпіёнаў.
Мануэль Ноер, Кевін дэ Брэйнэ і Роберт Левандоўскі / Reuters
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.