Украіна хоча абмежаваць імпарт беларускай “малочкі”
З адпаведнай прапановай выступіла Міністэрства аграрнай палітыкі і харчавання Украіны.
Кіраўніцтва міністэрства прапанавала калегам з Міністэрства эканамічнага развіцця ліцэнзаваць імпарт малочных прадуктаў з Беларусі. Так Мінаграхарч адрэагаваў на скаргі Саюза малочных прадпрыемстваў, які прасіў прыняць меры па абмежаванні імпарту малочнай прадукцыі з Беларусі, паведамляе Forbes.
Афіцыйна за восем месяцаў 2013 года ва Украіну з Беларусі завезлі 12 500 тон малакапрадуктаў на суму 27 мільёнаў долараў ЗША. Акрамя таго, існуе нелегальны імпарт “малочкі” з Беларусі, які ў 2-3 разы большы.
Украінскія вытворцы скардзяцца не толькі на масавыя нелегальныя пастаўкі з Беларусі, але і на рэкламу з боку беларускіх пастаўшчыкоў. Маўляў, беларусы ў ёй ўвесь час спасылаюцца на савецкія дзяржаўныя стандарты, чым даюць зразумець, што ўкраінская прадукцыя ім не адпавядае.
Фота — foodforward.com