Украіна можа вярнуць пад Данецк адведзеную тэхніку (відэа)
Калі баевікі не спыняць абстрэлы.
Калі не спыняцца абстрэлы Аўдзееўкі, то Узброеныя сілы Украіны будуць вымушаныя ўжыць усю наяўную артылерыю ў адпаведнасці з Мінскімі дамоўленасцямі, каб адбіць напады баевікоў.
З такой заявай выступіў кіраўнік Сумеснага цэнтра па кантролі і каардынацыі, генерал-маёр Андрэй Таран, перадае УНІАН. Па яго словах, украінскія вайскоўцы будуць вымушаныя вярнуць адведзеную тэхніку і ўжыць яе.
Па словах Тарана, баевікі асобных раёнаў Данецкай вобласці вядуць абстрэлы як Данецка, так і вызваленых гарадоў.
Раней Сумесны цэнтр па кантролі і каардынацыі звярнуўся ў Спецыяльную маніторынгавую місію АБСЕ з просьбай прыняць меры для спынення далейшай эскалацыі канфлікту ў сувязі з абстрэлам Данецка і наваколля ў ноч на 19 ліпеня.
Фота: Reuters