Украіна прапанавала Расіі спыніць агонь з 19 студзеня
Украіна заяўляе, што чатыры месяцы выконвае мінскія дамоўленасці і чакае таго ж ад Расіі.
МЗС Украіны прыняў адмысловую заяву, у якой звярнуўся да кіраўніцтва Расіі. Як паведамляе УНІАН, афіцыйны Кіеў прапанаваў забяспечыць спыненне агню ўжо з 19 студзеня. Таксама Кіеў прапануе падпісаць графік прыняцця ў расійскія законы мінскіх дамоўленасцеяў ад 13 лістапада 2014 года.
У заяве гаворыцца, што ў Мінску прадстаўнікі Украіны і Расіі падпісалі працоўны дакумент, які прадугледжваў выразны графік выканання Мінскага мемарандума. У прыватнасці, там гарантавалася двухбаковае спыненне агню, адвод цяжкіх узбраенняў і вяртанне на лінію размежавання. Расійскі бок адклікаў свой подпіс з-пад гэтага дакумента, заяўляюць у МЗС Украіны.
У сувязі з гэтым украінскі бок і выступіў з прапановай спыніць агонь і падпісаць адпаведны графік. Таксама афіцыйны Кіеў заявіў пра сваю гатоўнасць у любы час удзельнічаць у кансультацыях трохбаковай кантактнай групы, якая падпісала мінскія пагадненні.
Фота — vladlogistik.ru