Украіна забараніла беларускую свініну
Гэта звязана з выяўленнем на тэрыторыі нашай краіны афрыканскай чумы.
З Беларусі забаронена ўвозіць свінняў, а таксама прадукцыю і сыравіну з іх. Адпаведнае рашэнне прыняў 22 чэрвеня галоўны дзяржаўны інспектар ветэрынарнай медыцыны Украіны.
Забаронены таксама ўвоз корму для свінняў і іх генетычнага матэрыялу, паведамляе БелаПАН.
Раней часовыя абмежаванні на ўвоз свінняў і свінагадоўчай прадукцыі з Беларусі ўвяла Расія.