Дырэктара сельгаспрадпрыемства звольнілі за сапсаванае мяса
Яшчэ 17 работнікаў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.
Камітэт Дзяржкантролю Брэсцкай вобласці праверыў КУСП “Маладая гвардыя” Брэсцкага раёна і знайшоў шматлікія парушэнні: не выконваліся ветэрынарныя і санітарныя нормы, гігіенічныя патрабаванні і правілы бухгалтарскага ўліку. Напрыклад, 4 тоны мяса і 100 кілаграмаў субпрадуктаў захоўвалі на складзе гародніны, а скуры забітых жывёл скідвалі на склады камбікорму і фуражнага зерня.
Якасць мяса ў вынікі не адпавядала санітарным нормам і яго пастанавілі знішчыць. Паводле папярэдніх падлікаў, прадпрыемству нанесеная шкода на 60 мільёнаў рублёў.
Матэрыялы праверкі на кіравалі ў праваахоўныя органы, інфармуе БЕЛТА.