Украіна заўтра пачне перамовы з ЕС па падпісанні асацыяцыі
Аб гэтым прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў падчас сустрэчы з трыма экс-прэзідэнтамі.
“Хутчэй за ўсё, заўтра паедзе наша рабочая група на чале з нашым першым віцэ-прэм'ер-міністрам Арбузавым у Брусэль і пачнецца праца сумеснай рабочай групы. Еўрапейская камісія прапанавала нам пачаць гэтую працу”, - сказаў Януковіч.
Нагадаем, што 21 лістапада Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне прыпыніць працэс падрыхтоўкі да заключэння Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС, якое планавалася падпісаць 29 лістапада на Віленскім саміце “Усходняга партнёрства”. Гэта выклікала акцыі грамадзянскага пратэсту па ўсёй краіне, вядомыя пад агульнай назвай “Еўрамайдан”.
Фота — AFP