Украінцы паказалі захоплены танк, які прыехаў з Расіі (фота)

Спачатку ўкраінскія байцы заблакавалі танк, а пасля і захапілі яго. Спецыялісты Узброеных Сілаў Украіны правялі расследаванне і высветлілі, што танк Е-64БВ быў выпушчаны ў кастрычніку 1987 года на Харкаўскім танкавым заводзе імя Малышава. Паводле архіўных дадзеных, яго адправілі ў вайсковую часць, якая дыслакавалася на тэрыторыі Расіі.

На ўліку ва Узброеных Сілах Украіны гэтая баявая адзінка не знаходзілася і не знаходзіцца, адзначае УНІАН.

Таксама ўкраінскія сілавікі прадэманстравалі захоплены ў тэрарыстаў ручны агнямёт "Чмель" з паказальным надпісам "З Расіі з любоўю". Яго таксама прывезлі ва Украіну з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Здымкі прэс-службы Міністэрства абароны Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі