Украінская апазіцыя: недапушчальна "зарабляць грошы" на газавай вайне

Украінская апазіцыя крыткуе заяву прэм'ер-міністра Ўкраіны Мікалая Азарава пра магчымасць дадаткова транспартаваць у Еўропу ад 15 да 30 мільярдаў кубічных метраў газу ў сувязі з прыпыненнем транзіту праз тэрыторыю Беларусі.  Кіраўнік Цэнтральнага штабу БЮТ Аляксандр Турчынаў лічыць недапушчальным для Ўкраіны "зарабляць грошы" на газавай вайне між Беларуссю і Расіяй. "Можа хапіць магутнасцяў, але ж, думаю, што можа не хапіць розуму", — сказаў Аляксандр Турчынаў. 

Экс-віцэ-прем'ер-міністр нагадаў, што ў 2009 годзе Расія такім жа чынам шантажавала ўрад Юліі Цімашэнкі. "Я ўзгадваю, як адчуваў сябе ўрад Украіны, калі менавіта такі шантаж выкарыстоўвалі супраць нас", — дадаў ён.

Аляксандр Турчынаў перакананы, што газавая вайна між Беларуссю і Расіяй павінна стаць нагодай для Ўкраіны для запачаткавання перамоваў з Расіяй пра спыненне будаўніцтва магістральных газаправодаў у абыход Украіны.

"Калі ўзнікаюць такія праблемы, нам трэба ставіць пытанне — або прыпыненне будаўнітцва газатранспартных метак у абыход Украіны, якраз ёсць магчымасць зараз абмеркаваць, а не як зарабіць на праблемах Беларусі. Нам трэба абмяркоўваць, як вырашыць пытанне не ў інтарэсах карпарацый, якія паразытуюць на гэтым рынку, а менавіта ў інтарэсах незалежнай дзяржавы. У такіх сітуацыях і ёсць магчымасць перамоваў. А не проста зарабіць грошы", — падкрэсліў Аляксандр Турчынаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі