Украінская разведка: Расія і Беларусь не старгаваліся па дэталях да "Градаў"

РСЗА "Град"

РСЗА "Град" / Wikipedia

Украінская разведка паведамляе, што Расія і Беларусь не змаглі дамовіцца па кошце на дэталі да рэактыўных сістэм залпавага агню "Град". Па даных ГУР, беларускі падрадчык павінен быў паставіць 250 адзінак прадукцыі, неабходнай для вытворчасці і рамонту "Градаў", якая па цане ў 500-600% перавышала чаканую расіянамі.

Пасля напружаных перамоваў беларусы знайшлі выйсце: вырабляць састаўныя элементы будуць субпадрадчыкі. Што праўда, у іх няма адпаведных ліцэнзій, і гэта азначае, што якасць прадукцыі можа быць зніжаная, а рызыкі пры выкарыстанні РСЗА вырастуць.

"Град" — распрацаваная ў часы СССР рэактыўная сістэма залпавага агню. Гэта магутная зброя, якая дазваляе за кароткі час выпусціць да 40 снарадаў калібрам 122 мм.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі