Украінская жанчына-лётчыца трапіла ў палон да баевікоў (відэа)
Штурмана-аператара верталёта МІ-24 Надзею Саўчанка захапілі ў палон баевікі так званай "Луганскай народнай рэспублікі".
У інтэрнэце з'явіліся кадры, на якіх яны праводзяць допыт лётчыцы, прыкутай кайданкамі да трубы.
Саўчанка прызнала, што яна штурман-аператар верталёта Мі-24. Яна заявіла баевікам, што супраць іх выступае ўся Украіна. Жанчына сказала, што прыехала на Данбас з ідэйных мэтаў і адмовілася паведамляць пра колькасць вайсковых і баявых адзінак.