Украінскі Кабмін распрадае міністэрскія аўтамабілі
Новы ўкраінскі ўрад падрыхтаваў праект пастановы, які прадугледжвае скарачэнне аўтапарка цэнтральных органаў выканаўчай улады.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк на пасяджэнні ўрада, перадае censor.net.ua. Мяркуецца, што ў міністэрстве застаецца ўсяго адзін аўтамабіль для кіраўніцтва — у адпаведнасці з еўрапейскай практыкай. Больш за 1500 аўто будуць ацэненыя і прададзеныя пад наглядам грамадскасці, паведаміў на пасяджэнні ўрада міністр фінансаў Аляксандр Шлапак.
Грошы, атрыманыя ад продажу машын, пералічаць у дзяржаўны бюджэт.
Фота — argumentua.com