Украінскі прэм'ер: У Кіеве — спроба дзяржаўнага перавароту

"Супраць нас дзейнічае не апазіцыя, а баевікі, — цытуе словы прэм'ера Украіны РІА "Новости". — Здзяйсняецца сапраўдная спроба дзяржаўнага перавароту. Усе, хто падтрымлівае гэты пераварот, павінны дакладна сказаць: "так, мы за звяржэнне законнай улады Украіны", а не хавацца на мірных пратэстоўцаў".



Адказваючы на пытанне, ці магчымыя ва Украіне датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, Мікалай Азараў адказаў: "Абсалютна нерэальна". Ён нагадаў, што чарговыя прэзідэнцкія выбары, паводле Канстытуцыі, пройдуць праз год.



"Ці можна ў такіх умовах, калі цэнтр Кіева заняты баевікамі, праводзіць выбары? Трэба нармалізаваць сітуацыю ў краіне", — сказаў прэм'ер.


Нагадаем, у гэтыя хвіліны ў Кіеве працягваюцца перамовы прэзідэнта Віктара Януковіча і лідараў Майдана. Іх вынікі стануць вядомыя ў бліжэйшыя гадзіны.
 

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі