Украінскія айцішнікі знайшлі, як сачыць за актывамі беларускіх алігархаў

Можна будзе адсочваць усе актывы расейскіх алігархаў і беларускіх бізнэсоўцаў — ад яхт да самалётаў / pixabay
Можна будзе адсочваць усе актывы расейскіх алігархаў і беларускіх бізнэсоўцаў — ад яхт да самалётаў / pixabay

Украінская кампанія YouControl запусціла праект RuAssets, каб дапамагчы выводзіць на чыстую ваду кампаніі і асоб, якія падтрымліваюць вайну Расіі з Украінай. Беларускіх бізнэсоўцаў гэта таксама тычыцца, піша Insider.

“Платформа паказвае, ці належаць кампаніі расейскім або беларускім грамадскім дзеячам. Мэта складаецца ў тым, каб замарозіць іх рахункі і арыштаваць іх маёмасць: яхты, самалёты, вілы і многае іншае", — тлумачыць у каментары для Insider заснавальнік і выканаўчы дырэктар YouControl Сергей Мильман.

З дапамогай гэтага інструмента можна ўбачыць, ці звязаны бізнэс з людзьмі, якія трапілі пад санкцыі, або з асобнымі прапагандыстамі.

You Control была заснавана ў 2014 годзе, кампанія займаецца зборам адкрытых дадзеных з больш чым 180 агульнадаступных крыніц. Платформа Ru Assets выкарыстоўвае дадзеныя дзяржрэестра і іншую агульнадаступную інфармацыю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі