Украінскія міністры пакідаюць будынак Кабміна праз чорны ход?
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў народны дэпутат Уладзімір Ар'еў.
Па яго словах, якія перадае podrobnosti.ua, будынак пакінулі ўжо некалькі службовых машын міністраў. Тым часам каля цэнтральнага ўваходу працягваюцца сутычкі паміж мітынгоўцамі і праваахоўнікамі.
Пры гэтым Ар'еў дадаў, што асноўная акцыя на сёння, 25 лістапада, запланаваная на 18-ю гадзіну на Еўрапейскай плошчы. Пакуль жа штурм дзяржустаноў працягваецца.
Раней сёння стала вядома, што каля Кабміна пачаліся сутычкі мітынгоўцаў з праваахоўнікамі, ужыты слезацечны газ. Міліцыянты кажуць, што на ўсе правапарушэнні будуць рэагаваць "належным чынам".
Фота з фэйсбука дэпутата