Украінскія войскі пакінулі аэрапорт "Луганск"

Пра гэта паведаміў прадстаўнік інфармацыйнага цэнтра Савета на нацыянальнай бяспецы і абароне Андрэй Лысенка. Па яго словах, мяркуючы па абстрэлах аэрапорта, можна зрабіць выснову, што стральбу з артсістэмаў вядуць прафесійныя вайскоўцы. 

Як паведамляў УНІАН, увечары 31 жніўня 1500 украінскіх вайскоўцаў спрабавалі адбіць луганскі аэрапорт і апынуліся ў акружэнні баевікоў. Сёння раніцай абарончы бой ўкраінскіх дэсантнікаў з узмоцненым танкавым батальёнам узброеных сіл Расіі за ўтрыманне аэрапорта "Луганск" працягваўся. 

Фота — informator.lg.ua 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі