Улады Чэхіі гарантуюць Міхалевічу бяспеку
Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч прыляцеў у Чэхію самалётам. Яго сустрэлі прадстаўнікі чэшскіх улад, якія займаюцца палітуцекачамі.
Гэта стала вядома Радыё "Свабода" з крыніц, якія яно не паведамляе.
Улады Чэхіі гарантавалі Міхалевічу бяспеку і папрасілі яго пэўны час устрымлівацца ад кантактаў.