Улады Непала: Больш няма шансаў знайсці ацалелых пасля землятрусу

Праз тыдзень пасля магутнага землятрусу ў Непале не спадзяюцца знайсці ацалелых пад заваламі. Улады краіны заявілі, што няма шансаў знайсці тых, хто застаўся жыць. Такім чынам, колькасць загінулых можа перавысіць 10 тысяч — яна будзе ўзрастаць за кошт статыстыкі з цяжкадаступных раёнаў, ахвяры ў якіх дагэтуль не ўлічаныя.

Раніцай у суботу ў Непале быў чарговы афтэршок магнітудай 5 балаў.

На сёння колькасць ахвяр землятрусу ў гэтай краіне, які адбыўся 25 красавіка, перавысіла 6 600 чалавек. Зніклымі без вестак дагэтуль лічацца каля тысячы грамадзян краін Еўрасаюза.

Многія краіны, у тым ліку ЗША, ЕС, Індыя накіроўваюць у Непал дапамогу, паведамляюць замежныя СМІ.

Фота: Twitter

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі