Улады пашырылі спіс месцаў, якія могуць легальна вырабляць самагон

Месцаў, дзе можна купіць самагон, будзе больш

Месцаў, дзе можна купіць самагон, будзе больш / fb.ru

Пастановай урада, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, дапоўнены пералік юрыдычных асобаў, якія могуць вырабляць арыгінальны алкаголь (самагон, розныя тыпы налівак, настоек і г.д.) "дзеля аднаўлення паўнаты беларускіх нацыянальных традыцый".

У абноўленым спісе 27 пунктаў. У пералік юрыдычных асобаў, што маюць права на вытворчасць "арыгінальных алкагольных напояў", дадалі Стаўбцоўскі лясгас, Нацыянальны парк "Прыпяцкі", сялянская (фермерская) гаспадарка "СТАРТ ТС", "Славянскую карчму", СТАА "Экабел "Колбавічы".

Пералік з'явіўся ў канцы 2005 года, першапачаткова ў ім было толькі два пункты — "Белавежская пушча" і "Дудуткі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі