Улады вырашылі адмовіцца ад увядзення інстытута спецімпарцёраў
Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства прамысловасці.
Пасля разгляду з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання Мінпрам палічыў немэтазгодным распрацоўку адпаведнага нарматыўнага дакумента, перадае БелаПАН.
Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома, што распрацаваны ўказ Лукашэнкі, згодна з якім з 1 ліпеня 2014 года да 1 студзеня 2015 года дзяржаве будзе перададзенае выключнае права на ажыццяўленне імпарту шэрагу тавараў: радыё-, тэле-, відэа- і бытавой тэхнікі, падшыпнікаў, рухавікоў, сельгастэхнікі, грузавых аўтамабіляў, станкоў, уборачнай тэхнікі, ліфтаў, шын і іншых.
Такую меру ва ўрадзе тлумачылі неабходнасцю абароны інтарэсаў дзяржавы. Планы па ўвядзенні інстытута спецімпарцёраў выклікалі крытыку з боку прадстаўнікоў дзелавых колаў.
Фота — avito.ru