Улады Замбіі даведаліся, што асуджаны ў Расіі іх грамадзянін загінуў ва Украіне

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/CinCAFU
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/CinCAFU

Улады Замбіі даведаліся, што асуджаны ў Расіі іх грамадзянін загінуў ва Украіне. Як піша "Бі-Бі-Сі", 23-гадовы студэнт Лемехані Натан Ньірэнда адбываў турэмны тэрмін у адной з турмаў на ўскраінах Масквы (за што ён ў красавіку 2020-га атрымаў 9,5 года зняволення, не ўдакладняецца). Па даных МЗС Замбіі, мужчына загінуў "на полі бою" ва Украіне 22 верасня. Яго цела знаходзіцца ў Растове, адкуль чакаецца адпраўка на радзіму.

Вядома, што Ньірэнда да затрымання вывучаў праектаванне ядзерных установак у Маскоўскім інжынерна-фізічным інстытуце.

Урад Замбіі запатрабаваў ад уладаў Расіі "тэрмінова даць інфармацыю пра абставіны, пры якіх замбійскі грамадзянін, які адбываў турэмны тэрмін у Маскве, мог быць завербаваны на вайну ва Украіне і пасля гэтага загінуў". Найхутчэй замежнік быў завербаваны ў шэрагі "вагнераўцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі