Улады заяўляюць, што вырашылі праблему з недахопам тэтрапака

"Малачка" на прылаўку крамы ў Беларусі / www.ganc-chas.by
"Малачка" на прылаўку крамы ў Беларусі / www.ganc-chas.by

Міністр сельскай гаспадаркі Ігар Брыло заяўляе, што ў Беларусі вырашаная праблема з дэфіцытам тэтрапака. З недахопам упакоўкі беларускія прадпрыемствы сутыкнуліся пасля ўвядзення заходніх санкцый. Ён прывёў, напрыклад, да скарачэння экспарту малочных прадуктаў на знешнія рынкі.

Аднак цяпер, паводле словаў кіраўніка Мінсельгасхарча, складанасці засталіся ў мінулым. "У нас няма ніякіх праблем з упакоўкай, гэта відаць на прылаўках. У нас ёсць намёткі па вытворчасці некаторых відаў упакоўкі ў краіне, мы над гэтым цяпер працуем. Ну, і пастаўкі ідуць – з Кітая, Расіі, шэрагу еўрапейскіх краін", – заявіў Брыло.

Раней чыноўнікі абяцалі Лукашэнку стварыць у Беларусі ўласную вытворчасць упакоўкі. Як відаць з цытаты міністра, гэта дагэтуль не зроблена. А выйсце – калі яно і праўда ёсць – было знойдзенае ў імпарце дэфіцытнага тэтрапака.

Зрэшты, адна акалічнасць прымушае сумнявацца ў словах чыноўніка. Бо кампанія TetraPak пасля пачатку вайны ў Украіне сышла з Расіі, і там узнік уласны дэфіцыт такой ўпакоўкі. І ў гэтых абставінах знаходзіцца нешта, што можна экспартаваць у Беларусь?

Власти заявляют, что решили проблему с нехваткой тетрапака
Адваротны бок санкцый на паліцах крамы ў Мінску / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі