Уладзімір Чапелін заняў 35-е месца ў біятлоннай гонцы пераследу ў Антхольцы

Уладзімір Чапелін заняў 35-е месца ў біятлоннай гонцы пераследу ў Антхольцы

Беларус Уладзімір Чапелін заняў 35-е месца ў мужчынскай гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы. Ён стартаваў на 39-й пазіцыі, але змог палепшыць свой вынік. У яго два промахі на агнявых рубяжах і 2 хвіліны 31 секунда адставання ад лідара.

Яго калега па камандзе Дзмітрый Дзюжаў прыехаў на фініш 36-м, маючы тры штрафныя колы. Аднак яго аштрафавалі на паўхвіліны да фальстарт і ў выніку ён заняў толькі 42-і радок у фінішным пратаколе. Спартсмен мае намер апратэставаць рашэнне аб гэтым штрафе: ён упэўнены, што стартаваў своечасова.

Выйграў гонку расіянін Антон Шыпулін, на другім месцы немец Сімон Шэмп, на трэцім — Ёханес Бо з Нарвегіі.

Нагадаем, што ў жаночым пас’юце выступалі беларускі Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко. У іх 18-е і 43-е месцы адпаведна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі