Рэдактарку TUT.by Ульяну Бабаед адпусцілі з ізалятара

Рэдактарку TUT.by Ульяну Бабаед адпусцілі з ізалятара

Сілавікі адпусцілі супрацоўніцу партала tut.by Ульяну Бабаед. Пра гэта ў сацсетках паведаміла яе калега Кацярына Барысевіч.

Каля 22-й гадзіны з ізалятара выйшаў яшчэ адзін супрацоўнік TUT.by, Дзмітрый Бобрык. Пра гэта паведаміў Юрый Зісер, адзін з заснавальнкаў партала.

Бабаед і Бобрык былі затрыманыя ў рамках крымінальнай справы па несанкцыянаваным доступе да інфармацыі агенцтва БЕЛТА. Расследаваннем справы займаецца Следчы камітэт. Разам з ёй былі затрыманыя яшчэ пяцёра супрацоўнікаў партала tut.by, а таксама журналістка агентва БелаПАН Таццяна Каравянкова. На офісах tut.by і БелаПАН адбыліся ператрусы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі