Уначы Азаранку "праэкзаменуе" францужанка Карнэ
Беларуская тэнісістка з другога круга пачне выступленне на турніры ў канадскім Манрэалі, прызавы фонд якога складае 2,4 млн долараў.
Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Алізэ Карнэ з Францыі, якая займае ў рэйтынгу WTA 22-е месца. Беларуска, якая сёлета выступае няўдала, 11-я ракетка свету. Учора стала вядома, што яна ўпершыню з 2010 года пакінула першую дзясятку рэйтынга.
Паядынак з Карнэ пройдзе ўначы 6 жніўня паводле беларускага часу. У першым крузе францужанка выбіла з барацьбы амерыканку Ларэн Дэвіс — 6:3, 7:5, інфармуе БЕЛТА.
Фота — daylife.com