Уначы пакажуць у жывым эфіры матч Азаранкі з Радваньскай
А 3-й гадзіне 9 жніўня трансляцыю пачне тэлеканал "Беларусь 5".
Беларуска Вікторыя Азаранка і полька Агнешка Радваньска сустрэнуцца ў 1/4 фінала тэніснага турніра ў Манрэалі (яго прызавы фонд складае 2 млн 440 тысяч долараў). Для тых, хто ўначы ўсё ж будзе спаць, "Беларусь 5" пакажа паўтор паядынка заўтра а 10-й гадзіне.
"Прессбол" адзначае, што ў выпадку поспеху беларуска ў паўфінале згуляе з пераможцай пары Како Вандэвеге з ЗША і Кацярыны Макаравай з Расіі.
Фота — Fotolia, БЕЛТА