Урад Расіі: кампаніі ў Беларусі і Расіі будуць працаваць на роўных умовах

Мішусцін з Лукашэнкам / Reuters
Мішусцін з Лукашэнкам / Reuters

Урад Расіі зацвердзіў ўзгоднены для падпісання варыянт адзіных правілаў канкурэнцыі ў Саюзнай дзяржаве. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мишусцін. Гэта значыць, што антыманапольныя ўмовы для працы беларускіх і расійскіх кампаній павінны стаць роўнымі.

Галоўная мэта пагаднення — стварэнне арганізацыйных і прававых асноў абароны канкурэнцыі для забеспячэння свабоднага перамяшчэння тавараў, работ, паслуг і справядлівага ў адносінах да ўсіх удзельнікаў функцыянавання рынкаў дзяржаў-членаў Саюзнай дзяржавы. Дакумент загадвае органам улады дзвюх краін спыняць любыя праявы манапалізму і ўжываць антыманапольнае заканадаўства да кампаній з Саюзнай дзяржавы на роўных умовах, паведамляе прэс-служба ўрада Расіі.

Гэта павінна прывесці да "гарманізацыі антыманапольнага заканадаўства Расіі і Беларусі" ў рамках 28 саюзных праграм. Іх Беларусь і Расія зацвердзілі 4 лістапада 2021 года.

Пагадненне накіравана на фарміраванне адзіных прадказальных правілаў вядзення бізнесу на тэрыторыях дзвюх краін, на аснове якіх будзе забяспечвацца абарона правоў і інтарэсаў прадпрымальнікаў і спажыўцоў Расіі і Беларусі, — заявіў віцэ-прэм'ер Расіі Аляксей Авярчук.

Правілы павінны зацвердзіць і падпісаць два бакі. Беларускае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з гэтай нагоды ў апошні час не паведамляла ніякіх навін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі