Узнагароду за падаўленне паўстання 1830-1831 гадоў ацанілі ў 250 тысяч долараў

Экспертам вядомы толькі яшчэ адзін такі ордэн, і ён захоўваецца ў "Эрмітажы”. Гэта ўзнагарода, якую Мікалай I уручаў удзельнікам крывавага ўціхамірвання антыцарскага паўстанні 1830-31 гадоў на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны.


Першапачатковы кошт ордэна — 7 500 000 расійскіх рублёў (250 тысяч долараў ЗША).



Virtuti Militari — ганаровы ордэн Рэчы Паспалітыя. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай ордэн дзейнічаў у Варшаўскім герцагстве. Падчас паўстання 1830-1831 гадоў паўстанцы ўзнагароджвалі сваіх прыхільнікаў ордэнам з гербам “Пагоня” і датай "1792".


Пасля ўціхамірвання паўстання ён быў уключаны ў сістэму ўзнагарод Расійскай імперыі. Гэтым ордэнам з датай "1831" узнагароджвалі ўдзельнікаў падаўлення  паўстання. Ордэн пры гэтым афіцыйна называўся "польскі знак адрознення за ваенную годнасць".



Трэцяй ступенню ордэна ўзнагароджваліся генералы, штаб-афіцэры, святары войска і медыцынскія святары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі