Ва Украіне могуць увесці надзвычайнае становішча (хроніка падзеяў, відэа)

Паводле планаў, надзвычайнае становішча могуць увесці ў панядзелак, 2 снежня. Магчыма, яго дзеянне распаўсюдзіцца толькі на Кіеў, дзе ў нядзелю адбываюцца "масавыя беспарадкі", адбываецца штурм дзяржаўных будынкаў.



Рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча можа прыняць прэзідэнт краіны Віктар Януковіч. Адпаведны дакумент яму рыхтуюць Кабінет міністраў, альбо Савет нацыянальнай бяспекі. Надзвычайнае становішча ва Украіне могуць увесці на тэрмін не больш за 30 дзён і не больш за 60 дзён у асобных мясцовасцях, інфармуе УНІАН.

У панядзелак украінская апазіцыя пачне з патрабавання адстаўкі ўраду
 


Нагадаем, масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Кіеве і іншых гарадах краіны пасля таго, як украінскі ўрад адмовіўся падпісаць дамову аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. У ноч на 30 лістапада ў Кіеве спецпадраздзяленне МУС "Беркут" разагнала "Еўрамайдан" — бестэрміновы мітынг прыхільнікаў еўраінтэграцыі.



Сутыкненні працягнуліся ў нядзелю. Мітынгоўцы ўдзень 1 снежня адбілі ў міліцыі Майдан Незалежнасці. Шматтысячная калона на чале з лідарамі апазіцыі Арсенем Яцанюком, Віталём Клічком і Алегам Цягнібокам прыйшла туды ад парка Шаўчэнкі. Міліцыянты спешна адступілі. Да акцыі далучыліся еўрапейскія палітыкі: віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Яцак Пратасевіч, былы старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек, былы кіраўнік польскага ўраду Яраслаў Качыньскі. Там сабраліся сотні тысяч чалавек.


 

Пазней пачаліся штурмы дзяржаўных будынкаў. Адміністрацыю прэзідэнта невядомыя штурмавалі з дапамогай бульдозера. Але міліцыя адбіла атаку з дапамогай газавых гранат. Група маладых людзей з сімволікай партыі "Свабода" уварвалася ў Дом прафсаюзаў у цэнтры Кіева. Пазней пачаўся штурм будынка Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі.

У Кіеве падчас сутыкненняў пацярпелі каля 100 міліцыянтаў
 

Як байцы "Беркута" збіваюць і ставяць на калені затрыманых у Кіеве (відэа)
 



Апазіцыя запатрабавала правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў, адстаўкі Віктара Януковіча з пасады прэзідэнта Украіны, адстаўкі ўраду Мікалая Азарава, правядзення суда над міністрам унутраных спраў Віталём Захарчанкам.


 

"Я хачу, каб усе ўкраінцы цяпер зразумелі, — мы цяпер мяняем не прэзідэнта, мы мяняем сістэму ўлады ў краіне.. Мы мяняем не Януковіча, мы мяняем краіну, мы робім Украіну еўрапейскай дзяржавай... Гэтая рэвалюцыя будзе пераможнай, калі яна будзе мірнай", — заявіў адзін з лідараў апазіцыі Юрый Луцэнка. Ён заклікаў студэнтаў на некалькі дзён забыць пра заняткі і "вырашаць свой лёс на вуліцах Кіева".
 

Ноч з нядзелі на панядзелак. Дэманстранты адпачываюць у захопленым будынку кіеўскай мэрыі. Фота — ria.ru
 

У Кіеве пачаў працу Штаб нацыянальнага супраціўлення
 

У лякарню да Юліі Цімашэнкі прыехалі два аўтобусы з міліцыянтамі

 

Спыненая аўтакалона апазіцыі, якая рухалася да рэзідэнцыі Януковіча (фота)
 

Фота — Reuters, ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі