Ва ўмовах каранавіруса магчымасці назіральнікаў на выбарах абмяжуюць

Ва ўмовах каранавіруса магчымасці назіральнікаў на выбарах абмяжуюць

Пандэмія каранавіруса накладзе асаблівыя ўмовы на выбарчую кампанію 2020 года. Пра гэта заявіла сёння ў Палаце прадстаўнікоў старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Змены закрануць усіх удзельнікаў кампаніі. Напрыклад, зборшчыкі подпісаў абавязаныя быць са сродкамі індывідуальнай абароны і выконваць рэкамендацыі Мінздароўя.

На пасяджэнні абласных, раённых, гарадскіх выканкамаў пры разглядзе пытанняў па выбарах не пусцяць назіральнікаў, прадстаўнікоў партый і грамадскіх аб'яднанняў. "Пры гэтым выканаўчыя органы павінны на сваіх старонках у інтэрнэце выкладваць стрым з такіх пасяджэнняў ці запіс, каб усе зацікаўленыя маглі іх паглядзець", — пераказвае БЕЛТА словы Ярмошынай.

Назіральнікаў на выбарах абавяжуць мець сродкі абароны і выконваць рэкамендацыі Мінздароўя па сацыяльным дыстанцыянаванні. Хутчэй за ўсё, гэта азначае, што назіральнікам так і не ўдасца зблізку прасачыць за падлікам бюлетэняў. 

Пры гэтым гаворка ідзе толькі пра нацыянальных назіральнікаў. Старшыня ЦВК пакуль не ведае, ці прыедуць на выбары ў Беларусь міжнародныя эксперты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі