Вадзім Папоў будзе рыхтаваць глебу для маладога спікера

Такую думку выказаў Еўрарадыё палітолаг Віктар Марціновіч у сувязі з абраннем новага старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова. Віктар Марціновіч: “Выбар быў зроблены на карысць “тэхнічнага” спікера”. Відавочна, што зараз адбываецца працэс замены элітаў, амалоджванне элітаў. Відавочна, што гэтае, можна сказаць, прызначэнне не ўкладаецца ў гэты працэс. Менавіта таму, што Папоў не з’яўляецца прадстаўніком моладзевай суполкі ў Адміністрацыі прэзідэнта і наогул у беларускай уладзе, можна казаць, што адбылася тэхнічная замена: замена Канаплёва, палітычнага спікера, на тэхнічную фігуру. Гэта зроблена дзеля таго, каб у наступнай Палаце з’явіўся палітычны спікер. І я думаю, што ён будзе маладым”.

Нагадаем, Вадзім Папоў ужо ўзначальваў Палату прадстаўнікоў папярэдняга склікання.

Фота — photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі