Васілевіч вызвалены з пасады старшыні Канстытуцыйнага суда

Вызвалены ад пасады старшыні Канстытуцыйнага суда Беларусі Рыгор Васілевіч. Адаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Паведамляецца, што Васілевіч вызвалены “ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў і выхадам у адстаўку”. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся з 1997 года, паведамляе “Інтэрфакс”.

Адзначым, што, паводле непацверджаных звестак, раней на пасаду старшыні Канстытуцыйнага суда разглядалася кандыдатура Наталлі Пяткевіч, намесніка кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі