Ваўчыца напала на вяскоўца ў Лоеўскім раёне
У Лоеўскім раёне на вяскоўца напала ваўчыца. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.
24 кастрычніка ў 23:18 з райбальніцы паведамілі міліцыянтам, што па меддапамогу звярнуўся жыхар вёскі Ручаёўка. У 59-гадовага мужчыны былі шматлікія ўкусы ног і галавы. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго пакусала ваўчыца.
На месца здарэння выязджалі участковы інспектар, прадстаўнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР). Начальнік лоеўскага падраздзялення БТПР абясшкодзіў звера ў 23:30.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.