Вазняк: Грошы, якія Навумава збірала на аперацыю, канфіскоўвала МУС

Пра гэта паведаміў БелаПАН яе калега Сяргей Вазняк.

12 сакавіка КДБ апублікаваў заяву, у якой гаворыцца, што інфармацыя, якая распаўсюджваецца пасля смерці Святланы Навумавай, пра неправамерныя і нялюдскія дзеянні супрацоўнікаў КДБ, носіць паклёпніцкі і правакацыйны характар. У прыватнасці, "канфіскацыя грашовых сродкаў у яе кватэры пры правядзенні ператрусу следчай групай КДБ не выраблялася".

Вазняк заявіў, што інфармацыя, распаўсюджаная КДБ, адпавядае рэчаіснасці. "Сродкі на лячэнне Навумавой былі канфіскаваны супрацоўнікамі МУС падчас маштабных ператрусаў 18 траўня 2010 года".


Па яго словах, Навумава ні ў чым не падазравалася і не вінавацілася, але, нягледзячы на гэта, грошы ёй не былі вернутыя.

Святлана Наумова памерла 10 сакавіка на 56-м годзе жыцця з-за хваробы нырак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі