Венецыянскі карнавал адраджаецца пасля пандэміі

Венецыя, карнавал / pixabay
Венецыя, карнавал / pixabay

Адзін з найстарых у свеце, Венецыянскі карнавал пройдзе з традыцыйным маштабам упершыню з часоў пандэміі, піша ВВС. Тысячы чалавек ужо стаяць уздоўж мастоў і берагоў венецыянскіх каналаў, каб убачыць плывучы парад.

Венецыянскі карнавал узнік у XI стагоддзі, гэтыя гулянні праходзілі напярэдадні пачатку Вялікага паста. У час пандэміі карнавал праводзілі ў даволі падрэзаным фармаце. Італія стала адной з першых краін, якія сур'ёзна пацярпела ад COVID-19. Але зараз упершыню з 2020 года карнавал вярнуўся да былога маштабу.

Карыстачы Твітар ужо пачынаюць дзяліцца фатаграфіямі і відэаролікамі пачатку венецыянскіх гулянняў. Вось, як цяпер выглядае горад.

Лодкі накіроўваюцца на парад
Знаменитые венецианские маски
Маскі нарэшце асацыююцца не толькі з пандэміяй
Яшчэ крыху венецыянскіх масак
Цяпер такія шоў у Венецыі будуць на кожным кроку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі