Венгрыя разлічвае на беларускіх будаўнікоў

Венгрыя разлічвае на беларускіх будаўнікоў

Венгерскія будаўнічыя кампаніі разлічваюць на будаўнікоў з Беларусі і Украіны. Замежнымі работнікамі яны мяркуюць закрыць дзіркі на рынку працы, якія ўзніклі з-за міграцыі і эканамічнага росту, піша myfin.by са спасылкай на Reuters.

Эміграцыя ў Заходнюю Еўропу прывяла да вымывання працоўнай сілы з такіх краінаў, як Польшча, Венгрыя, Чэхія. 

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан выключыў магчымасць вялікай праграмы па прыцягненню замежных работнікаў. Але цяпер яго ўрад спрабуе раскруціць рэкламную кампанію, каб прыцягнуць абмежаваную колькасць украінцаў.

Як патлумачыў кіраўнік Федэрацыі венгерскіх будаўнічых падрадчыкаў Ласла Коджы, у 2016 годзе будаўнічы сектар зменшыўся на 18,8% — з-за недахопу грошай у ЕС. Аднак у 2017-м ён можа вырасці на 10% і яшчэ больш павялічыцца ў 2018-м — з-за паляпшэння фінансавання і жыллёвага буму.

Па словах спецыяліста, венгерскаму рынку працы спатрэбіцца дадаткова да васьмі тысяч работнікаў. Цяпер у гэтай сферы занятыя 280 тысяч чалавек.

У красавіку 2016-га венгерская федэрацыя правядзе форум для кампаній з Беларусі, зацікаўленых у такім супрацоўніцтве. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі