Вера Лапко выйшла ў 1/32 фінала US Open

Вера Лапко выйшла ў 1/32 фінала US Open

Вера Лапко выйшла ў 1/32 фінала US Open. На старце турніру беларуская тэнісістка абыграла Кацярыну Бандарэнку з Украіны — 6:3, 6:3. Лапко — 72-я ракетка свету, яе саперніца — 86-я.

Сенсацыйна ўжо ў 1/64 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША прайграла першая ракетка свету румынка Сімона Халеп. З ёй у двух сэтах "разабралася" эстонка Кае Канепі (44-ы нумар у рэйтынгу WTA) — 6:2, 6:4.

У  US Open таксама стартуюць беларускі Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі