Вернікі плануюць сабраць 5 тысяч подпісаў за касцёл Святога Язэпа

Актывісты аргкамітэту ў стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" правялі паседжанне працоўнай групы па абароне касцёла Святога Язэпа ў Мінску, паведамляе Радыё Свабода. У паседжанні прынялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, якія прынялі рашэнне цягам бліжэйшых трох тыдняў сабраць 5 тысяч подпісаў за перадачу касцёла вернікам. Подпісы будуць збірацца па ўсёй краіне, а затым яны будуць перададзеныя ў дзяржаўныя ўстановы Беларусі і дыпламатычныя прадстаўніцтвы замежных дзяржаў.

У выпадку, калі ўлады Беларусі праігнаруюць звароты вернікаў, актывісты БХД арганізуюць каля святыні штодзённую варту ў абарону касцёла Святога Язэпа. Нагадаем, што ўлады хочуць зрабіць у гэтым будынку гатэль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі