Як вернікі сустракалі Жыватворны агонь у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” (фота)
Праваслаўныя вернікі ў Вялікую суботу сустракалі Жыватворны агонь, дастаўлены ў Беларусь з Храма Труны Господняй у Іерусаліме. Сотні людзей сабраліся ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”, каб запаліць свечкі ад зніча, прывезенага з Іерусаліма.
Штогод у Вялікую суботу перад праваслаўным Вялікаднем у іерусалімскім храме Уваскрасення Хрыстова праводзіцца набажэнства, падчас якога выносіцца Жыватворны агонь. Ад яго запальваюць знічы прадстаўнікі праваслаўнай царквы з усяго свету і дастаўляюць іх у розныя краіны, каб затым перадаць у храмы.