Ветэран вайны сцвярджае, што ў лесе пад Гомелем НКВД забіла яго бацьку

Нечаканы паварот справы ў справе знойдзенага пад Гомелем масавага пахавання расстраляных людзей.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар Гомельскага раёна Аляксандр Котаў сцвярджае, што ў 1937 годзе ў гэтым лесе быў забіты НКВД яго бацька. У 1993 годзе ён звяртаўся ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі і азнаёміўся са справай Фёдара Котава.

У дакументах пазначалася, што бацька быў расстраляны 28 кастрычніка 1937 года ў раёне 9-га кіламетра Чарнігаўскай шашы.

Нагадаем, нядаўна 52-гі пошукавы батальён Міністэрства абароны пачаў раскопкі на паўднёвы-усход аб Гомеля. Былі знойдзены каля трох дзесяткаў парэшткаў расстраляных у патыліцу людзей.

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што ў Шчакатоўскім лесе расстрэлы праводзіла НКВД. Аднак прадстаўнікі Мінабароны заявілі, што доказаў гэтага няма. А насамрэч у пахаванні — ахвяры фашыстаў.

Актывісты аргкамітэта па стварэнню партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» зрабілі відэазапіс сведчанняў ветэрана Аляксандра Котава.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі